Armande Mercier
Я люблю падарожнiчаць. Люблю прыязджаць у новыя для сябе краiны, у новыя гарады. Нават ня дзеля нейкiх выдатных i знакамiтых мясьцiнаў, не дзеля адпачынку на марскiм беразе. Мне падабаецца проста гуляць па вулiцах, глядзець, як i чым тут жывуць, што тут ёсьць. I, вядома, кожны горад розны i асаблiвы. У некаторых ты вельмi хутка асвойваешся, i пачынае здавацца, нiбыта ты пражыў тут большую частку свайго жыцmmця. У другiх наадварот – колькi б разоў ты ня быў у горадзе, колькi б часу тут не правёў, ён усё адно чужы. Прыгожы – так, цiкавы – так, але зусiм-зусiм чужы. Першых, дарэчы, значна больш, i гэта добра. Пра падарожжы пiсаць заўседы цяжка, бо некаторыя мясьцiны ты любiш больш, нiж iншыя, гэта непазьбежна. I гэта адразу адчуваецца, калi, напрыклад, чытаеш чыi-небудзь падарожныя дзённiкi. Вось тут аўтар бачыць пакiнутасьць i занядбанасьць, а там, сярод такой самай занядбанасьцi, ён ужо бачыць нейкi асаблiвы каларыт i непаўторнасьць. I адразу ўсё зразумела наконт прыхiльнасьцi гэтага аўтара. Увогуле, я не люблю, калi у такiх дзённiках зашмат негатыву: тут мала цiкавага, а тут няпрыгожа и недагледжана, а тут сьмецьце i людзi дурныя. Цi ты прыехаў, каб заганы пашукаць?
Эх, хутчэй бы ўжо скончыць з той працай ды паехаць кудысь.